Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць здарэньне побач з расейскай амбасадай.










СПАМПАВАЦЬ




Саўка:

Што ета за срэдства?
Што ета за цэль?
Кінулі ў пасольства
Молатаў-кактэйль.

Каму ета нада?
І каму назло?
Можэт, ета НАТА
Козьні запляло?

Грышка:

Ну, а мне дык падаецца,
Што за ўсім стаяць расейцы.
Можа, нават, ФСБ,
Гавару табе!

Саўка:

Можэт, эта эха
Газавай вайны,
Ну, а можэт проста
Пілі пацаны,

Пілі-гаманілі,
Была харашо…
А патом рашылі
Зьдзелаць фаер-шоў.

Грышка:

Ну, а можа хтось ва ўладзе
Правакацыю наладзіў?
Можа, гэта КГБ,
Я кажу табе!

Саўка:

Можэт, хто-та проста
Перапутаў цэль
І ня ў то пасольства
Кінуў свой кактэйль?

Он не разабраўся
Проста з п’яных глаз.
А цяпер в церакце
Абвіняют нас…

Грышка:


Ясна ўсё, як на далоні!
Гэта зладзілі супольна
ФСБ і КГБ,
Я кажу табе!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG