Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане заяўляюць, што “Кабул Банку” не пагражае крах


Цэнтральны банк Аўганістану заявіў, што найбуйнейшаму прыватнаму банку краіны “Кабул Банк” не пагражае небясьпека краху і што гэтага не дапусьцяць аўганскія ўлады.

Напярэдадні аўганскі Цэнтральны банк звольніў з пасадаў у “Кабул Банк” двух топ-мэнэджэраў, у тым ліку выканаўчага дырэктара. Агулам страты банка на сёньня складаюць прыкладна $ 300 мільёнаў, а актывы – усяго $ 120 мільёнаў.

Сярод акцыянэраў “Кабул Банку” – прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай, ягоны брат Махмуд Карзай ды іншыя высокія аўганскія асобы.
XS
SM
MD
LG