Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МУС Грузіі: расейцы ня маюць крымінальнага перасьледу


Зьмешчаны на сайце МЗС Расеі камэнтар адносна таго, што практычна ўсе расейцы сустракаюць крымінальны перасьлед у Грузіі, выклікае прынамсі зьдзіўленьне. Пра гэта Радыё “Свабода” заявіў кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага дэпартамэнту МУС Грузіі Шота Уціяшвілі.

Паводле Уціяшвілі, тысячы расейцаў, нягледзячы на адсутнасьць паміж краінамі транспартнай сувязі і разрыў дыпляматычных стасункаў, знаходзяцца ў Грузіі, у тым ліку ў Аджарыі на адпачынку. Што тычыцца тых грамадзянаў Расеі, якія “заехалі на тэрыторыю Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі праз нелегальныя КПП”, то бок незаконна, зь гледзішча грузінскага заканадаўства, перасеклі дзяржаўную мяжу Грузі, то ў большасьці выпадкаў такія парушальнікі караюцца выключна штрафам. Гэтым людзям забараняюць ўезд у Грузію. Асобаў, якія адбываюць пакараньне ў турме за гэта злачынства, адзінкі, сьцьвярджае высокі чыноўнік грузінскага МУС.
XS
SM
MD
LG