Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шарль Азнавур плянуе ў наступным годзе вярнуцца на сцэну “Алімпіі”


86-гадовы Шарль Азнавур заявіў журналістам, што мае намер у будучым годзе вярнуцца на сцэну славутай парыскай канцэртнай залі, дзе 55 гадоў таму пачалася яго кар'ера.

Паводле інфармацыйнага агенцтва Франс Прэс, у плянах Азнавура на наступны год таксама значыцца выданьне новай кнігі.

“Я раскажу пра тое, што ўзрост, як і ўсё на сьвеце мае сваю вясну, восень, зіму і лета”, кажа сьпявак, армянін паводле паходжаньня,які летась атрымаў пасаду амбасадара Армэніі ў Швайцарыі.
XS
SM
MD
LG