Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Швэцыі аднавілі справу супраць стваральніка Wikileaks



Швэдзкая пракуратура прыняла рашэньне аднавіць справу супраць заснавальніка сайта Wikileaks Джуліяна Асанджа, якога абвінавачваюць ў спробе згвалтаваньня.

Упершыню інфармацыя аб гэтым абвінавачваньні трапіла ў прэсу ў суботу 21 жніўня, аднак усяго праз некалькі гадзін было афіцыйна абвешчана, што ў пракуратуры падставаў ”меркаваць, што Асандж зьдзейсьніў згвалтаваньне няма”, а таму абвінавачваньне зьнялі.

Цяпер жа адвакат пацярпелага боку падаў апэляцыю на рашэньне суду, а новы пракурор, Марыяна Най, зноў адкрыла справу. Сам Ассандж сьцьвярджае, што ён невінаваты і мяркуе, што за абвінавачваньнямі стаіць амэрыканскі ўрад, якому не падабаецца распаўсюд сакрэтнай інфармацыі на сайце Wikileaks.
XS
SM
MD
LG