Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан абвінаваціў Нагорны Карабах у ваенных дзеяньнях



Міністэрства абароны Азэрбайджану заявіла сёньня пра гібель трох карабаскіх вайскоўцаў і двух азэрбайджанскіх падчас перастрэлкі ў Нагорным Карабаху.

Азэрбайджанскае ведамства ўскладае адказнасьць за ўчорашні інцыдэнт на армянскі бок. Як вынікае з заявы, карабаскія вайскоўцы "перасеклі лінію сутыкненьня і паспрабавалі напасьці на прадстаўнікоў азэрбайджанскіх узброеных сілаў.
Тым часам прэсавая служба міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі паведаміла сёньня, што салдат войска Нагорнага Карабаху быў паранены ў выніку спробы дывэрсійнага нападу Ўзброеных сілаў Азэрбайджану на карабаскія пазыцыі.

Канфлікт па карабаскім пытаньні ўзьнік паміж армянскім і азэрбайджанскім бакамі, пасьля таго як больш як 20 гадоў таму населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць заявіла аб выхадзе з Азэрбайджанскай ССР і абвясьціла пра сваю незалежнасьць. Ад 1992 вядуцца перамовы па мірным ўрэгуляваньні пытаньня ў рамках Менскай групы АБСЭ, сустаршынямі якой з'яўляюцца ЗША, Расея і Францыя. Азэрбайджан настойвае на захаваньні сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, Армэнія абараняе інтарэсы непрызнанай рэспублікі
XS
SM
MD
LG