Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане чыноўнікі будуць правярацца на паліграфе


У Кіргізстане зьбіраюцца ўкараніць сыстэму тэстаў чыноўнікаў на дэтэктары хлусьні. Адпаведны ўказ падпісала часовы прэзыдэнт краіны Роза Атунбаева.

У першую чаргу, паліграф плянуюць выкарыстоўваць падчас прыёму на працу ў фінансавую паліцыю і падатковую службу. У далейшым, паводле плянаў Атунбаевой, падобны від праверкі будзе выкарыстоўвацца падчас атэстацыі чыноўнікаў вышэйшых уладных структураў.
XS
SM
MD
LG