Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Таджыкістане аштрафаваныя бацькі, чые дзеці не хадзілі ў школу



Суд гораду Кургантубэ на поўдні Таджыкістану аштрафаваў бацькоў, чые дзеці-школьнікі зь верасьня 2009 па красавік 2010 не хадзілі ў школу. Рашэньнем суду, бацькі павінны выплаціць штраф у памеры 800 даляраў.

Паводле прадстаўнікоў мясцовай пракуратуры, большасьць бацькоў тлумачаць сытуацыю беднасьцю. Тым часам у дэпартамэнце адукацыі Кургантубэ паведамілі, што ў вобласьці паводле ініцыятывы міжнародных гуманітарных арганізацыяў і мясцовых бізнэсоўцаў дзейнічае праект па дапамозе дзецям зь немаёмых сем'яў у атрыманьні адукацыі. У прыватнасьці, такіх школьнікаў забясьпечваюць формай,падручнікамі, харчаваньнем ды іншымі неабходнымі рэчамі.
XS
SM
MD
LG