Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане 55 чалавек сталі ахвярамі авіяўдараў


Пакістанская авіяцыя нанесла ў мінулыя суткі ўдары па меркаваных базах ваеўнікоў у рэгіёне Хайбэры на паўночным захадзе краіны.
Паводле паведамленьня вайсковага кіраўніцтва, забітыя дзясяткі экстрэмістаў. Аднак мясцовыя ўлады заяўляюць, што сярод 55 загінулых нямала цывільных асобаў.

У красавіку пасьля вайсковай апэрацыі ў тым жа раёне пакістанскае камандаваньне было вымушанае прынесьці прабачэньні мясцоваму насельніцтву за гібель больш як 60 цывільных жыхароў.
XS
SM
MD
LG