Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 верасьня інтэрнэт-правайдэры абавязаныя запусьціць сыстэмы абмежаваньня доступу да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.

Гэта робіцца на загад Апэратыўна-аналітычнага цэнтру (ААЦ) пры прэзыдэнту, а таксама паводле пастановы Мінсувязі ад 29 чэрвеня.

У абавязковым парадку правайдэры абавязаныя абмяжоўваць доступ да пэўнай інфармацыі дзяржорганам, а таксама арганізацыям адукацыі і культуры. Усім астатнім групам карыстальнікаў такія паслугі аказваюцца на іх запыт.

Што трапляе пад забароны да распаўсюду:

  • экстрэмісцкія матэрыялы,
  • парнаграфічныя матэрыялы,
  • зьвесткі пра незаконнае абарачэньне зброі і боепрыпасаў,
  • інфармацыя, якая спрыяе гандлю людзьмі,
  • прапаганда гвалту.

Складаньнем чорнага сьпісу займаецца Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі на падставе рашэньняў «кіраўнікоў Камітэту дзяржкантролю, Генэральнай пракуратуры, ААЦ, рэспубліканскіх органаў дзяржкіраваньня».

Фільтраваць забароненую інфармацыю будуць не зважаючы на месцазнаходжаньне забароненых сайтаў, а таксама віды доступу ў інтэрнэт, адзначае БелаПАН.

Працяг гэтай тэмы пазьней на сайце Свабоды.
XS
SM
MD
LG