Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для мільёна вучняў пачаўся навучальны год


Школы паводле моваў навучаньня
татыстыка Міністэрства адукацыі)
1 верасьня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першаклясьнікаў.

У 2008-09 навучальным годзе першаклясьнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007-2009 гг - 91,2 тысячаў.

У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасьць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.

«Кожны год зьнікае да 50-100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасьці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з расейскай мовай навучаньня», — тлумачыць намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.

Камэнтуючы афіцыйную статыстыку пра колькасьць школаў зь беларускай мовай навучаньня, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Менску навучаюцца па-беларуску. У Менску толькі 7 школ зь беларускай мовай навучаньня з 250. На самой справе і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-расейску, выкладаньне вельмі часта таксама вядзецца па-расейску».


Мовы, на якіх вывучаюцца ўсе прадметы ў школе (cтатыстыка Міністэрства адукацыі)

Паводле ТБШ, у 1994-95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максымум гэты паказьнік дасягнуў у 96-97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучаў на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.

Дадзеныя ТБШ: Колькасьць дзяцей (навучальныя гады, % ад агульнай колькасьці), якія займаліся па-беларуску ў школах:
XS
SM
MD
LG