Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тоні Блэр не шкадуе аб рашэньні ўступіць у вайну ў Іраку


Былы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр шкадуе аб ахвярах,якія панесла яго краіна падчас вайны ў Іраку, аднак не шкадуе аб самім рашэньні ўступіць у вайну. Пра гэта ён піша ў кнізе мэмуараў "Падарожжа", якая сёньня паступіла ў продаж. Напярэдадні урыўкі зь яе з'явіліся ў брытанскай прэсе.

Паводле Блэра, знаходжаньне ірацкага дыктатара Садама Хусэйна ва ўладзе было больш небясьпечным для ўсяго сьвету ў параўнаньні з праблемамі, зь якімі сутыкнуўся Ірак пасьля зьвяржэньня Садама.

Тоні Блэр раней абвясьціў, што пералічыць ганарар за кнігу дабрачыннай арганізацыі, якая дапамагае параненым ветэранам.
XS
SM
MD
LG