Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР умацуе вайсковыя сувязі зь Кітаем


Паўночная Карэя будзе ўмацоўваць вайсковае супрацоўніцтва зь Кітаем, заявіў афіцыйны Пхэньян. Некалькі дзён таму лідэр КНДР Кім Чэн Ір, які рэдка пакідае краіну, другі раз за год пабываў у Кітаі. На сустрэчы з прэзыдэнтам КНР Ху Цзыньтао Кім паўтарыў намер Пхэньяну сесьці за стол перамоваў аб ядзерным раззбройваньні.

Раней Паўднёвая Карэя абвясьціла аб правядзеньні новых марскіх вучэньняў у Жоўтым моры сумесна з вайсковым флётам ЗША. Чакаецца, што манэўры стартуюць 5-га верасьня.
XS
SM
MD
LG