Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ХАМАС пагражае Ізраілю новымі нападамі


Баявое крыло палестынскай ісламскай групоўкі ХАМАС заявіла, што зьбіраецца зьдзейсьніць новыя напады на Ізраіль. Раней групоўка прыняла на сябе адказнасьць за забойства ў аўторак чатырох ізраільцаў, уключна зь цяжарнай жанчынай.

"Гэты напад - толькі зьвяно ў ланцугу іншых", - заявіў прадстаўнік ХАМАС.

Тым часам, прэм'ер міністар Палестынскай аўтаноміі Салям Фаяд асудзіў напад, дадаўшы, што ён быў накіраваны супраць інтарэсаў Палестыны.

ХАМАС выступае супраць беспасярэдніх перамоваў паміж прадстаўнікамі Тэль-Авіву і Палестынскай аўтаноміі, якія маюць пачацца ў Вашынгтоне ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG