Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Украіна атрымала дастаткова


Расея ня будзе даваць Украіне дадатковых зьніжак на газ. Пра гэта заявіў прэм'ер міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у інтэрвію газэце "Камсамольская праўда". "І так дастаткова", - сказаў прэм'ер.

Пуцін канстатаваў, што грошы, якія Масква губляе ад ужо ўдзеленай зьніжкі – зьяўляюцца аплатай за працяг тэрміну арэнды базы расейскага флёту ў Сэвастопалі. Пры гэтым ён дадаў, што цана, на ягу думку, была заплачана завялікая, але выказаў спадзяваньне, што гэта апынецца добрай інвэстыцыяй "у будучыню расейска-ўкраінскіх адносінаў".
XS
SM
MD
LG