Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Ізраілю і ПА сустрэнуцца з Абамам


Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас маюць сёньня сустрэцца ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Баракам Абамам. Ізраільскі і палестынскі лідэры прыбылі ў ЗША на плянаваныя беспасярэднія перамовы аб мірным урэгуляваньні на Блізкім Усходзе. Перамовы маюць пачацца ў чацьвер і прадоўжыцца тры дні.

Напярэдадні на Заходнім беразе ракі Ярдан, ваеўнікі радыкальнай палестынскай групоўкі ХАМАС, якія выступаюць супраць перамоваў, забілі чатырох ізраільцаў. Нападнікі абстралялі аўтамабіль, у якім ехалі ахвяры, з засады, недалёка ад гораду Хэўрон. Адна з загінулых – цяжарная жанчына.

Паводле Нэтаньягу, гэты напад дэманструе, што Тэль-Авіў ня можа ісьці на саступкі палестынцам у пытаньнях, якія тычацца бясьпекі Ізраілю.
XS
SM
MD
LG