Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міжнародны дзень зьніклых у Амстэрдаме адбыўся пікет, праведзены арганізацыяй “Мы памятаем”. Акцыя доўжылася гадзіну на цэнтральнай плошчы Амстэрдаму Leidseplein. Удзельнікі трымалі партрэты гвалтоўна зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадскага, плякаты. У акцыі бралі ўдзел амстэрдамскія музыкі.
Вэб-сайт «Мы памятаем» нагадвае, што «гвалтоўнае зьнікненьне – гэта цяжкае парушэньне правоў чалавека, якое закранула дзесяткі тысяч людзей і іх сем'і. Дзеля прадухіленьня гвалтоўных зьнікненьняў 20 сьнежня 2006 г. Генэральная Асамблея ААН прыняла «Міжнародную канвэнцыю ў справе абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных зьнікненьняў», якая зьяўляецца сур'ёзным інструмэнтам барацьбы са зьнікненьнямі і зьвязанымі зь імі парушэньнямі правоў чалавека. Канвэнцыя набывае моц тады, калі будзе ратафікаваная 20 дзяржавамі – членамі ААН. На сёньня гэты дакумэнт ратыфікаваны 19 краінамі – для ўступленьня канвэнцыі ў сілу не хапае ўсяго адной ратыфікацыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG