Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Руанды перасьцерагаюць ААН


Улады Руанды заявілі пра гатовасьць вывесьці свае войскі з складу ўсіх міратворчых місіяў ААН, у тым ліку ў суданскім рэгіёне Дарфур, калі будзе апублікаваны даклад аб генацыдзе ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

У праекце дакладу ААН, зьмест якога стаў вядомы ў выніку працёку інфармацыі, гаворыцца пра злачынствы супраць часткі жыхарства Конга ў сярэдзіне 1990-х гадоў, учыненыя, як мяркуецца, салдатамі з Руанды разам зь мясцовымі паўстанцамі.

Кіраўніцтва Руанды ахарактарызавала даклад як “абуральны і безадказны”.
XS
SM
MD
LG