Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Заходнім беразе забілі ізраільцаў


На Заходнім беразе Ярдану ў выніку ўзброенага нападу забітыя чацьвёра ізраільцаў. Іх аўтамабіль абстралялі з засады недалёка ад гораду Хэўрон. Паводле некаторых паведамленьняў, адна з загінулых – цяжарная жанчына. Ізраільскія вайскоўцы не выключаюць, што да нападу маюць дачыненьне палестынскія ваеўнікі.

У чацьвер у Вашынгтоне маюць аднавіцца беспасярэднія ізраільска-палестынскія перамовы. У іх мелі намер удзельнічаць прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і галава Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас.
XS
SM
MD
LG