Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка: 8 ахвяраў нападу на бар


У Мэксыцы восем чалавек загінулі пры нападзе на бар у горадзе Канкун. Невядомыя кінулі ў памяшканьне бару бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Сярод ахвяраў нападу некалькі жанчын, што працавалі ў бары. Загінулі таксама два наведнікі. Сьледзтва не выключае, што ўласьнікам установы адпомсьцілі за іх адмову аддаць частку прыбытку мясцовым наркагандлярам. Канкун – папулярнае месца сярод турыстаў з ЗША.
XS
SM
MD
LG