Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда замежнага гандлю дасягнула 4 мільярдаў


Экспарт з краінамі «далёкага замежжа» зьнізіўся, імпарт павялічыўся на 22 працэнты.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень—ліпень 2010 году склала 4 мільярды 201,2 мільёна даляраў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту. За аналягічны леташні пэрыяд гэты паказчык складаў 4.291,3 мільёна даляраў.

У студзені—ліпені гэтага году аб’ём замежнага гандлю таварамі павялічыўся на 16,9% у параўнаньні са студзенем—ліпенем 2009 году і склаў 30 млрд. 785,7 млн. долараў. За гэты пэрыяд экспарт павялічыўся на 20,6% да 13 млрд. 292,3 млн. даляраў, імпарт — на 14,2% да 17 млрд. 493,4 млн.

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 4 млрд. 233,4 млн. долараў (за студзень—ліпень 2009 года — мінус 5 млрд. 417,3 млн.). Зьнешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 18,3% да 14 млрд. 707 млн. даляраў.

Зьнешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 10,1% і склаў 12 млрд. 992,7 млн. даляраў. Экспарт зьнізіўся на 1,3% — да 6 млрд. 133,6 млн., імпарт павялічыўся на 22,6% да 6 млрд. 859,1 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 725,5 млн. даляраў (за аналягічны леташні пэрыяд — плюс 618,1 млн. долараў).
XS
SM
MD
LG