Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве: "Тут цэлая дывізія міліцыі!"


Сёньня ў Маскве расейская апазыцыя праводзіць чарговую акцыю ў абарону Канстытуцыі. Яе ўдзельнікі 31 чысла кожнага месяца зьбіраюцца на Трыюмфальнай плошчы ў цэнтры Масквы. Мэта акцыі – выступіць у абарону 31-га артыкула расейскай Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду сходаў.

Сёньня на акцыі мусіў выступіць і грамадзкі актывіст з Беларусі, кіраўнік грамадзкай арганізацыі ліквідатараў-чарнобыльцаў "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандар Ваўчанін. Вось што распавёў спадар Ваўчанін нашаму карэспандэнту прыблізна а 17-ай гадзіне па беларускім часе, калі ён знаходзіўся на Трыюмфальнай плошчы Масквы

Ваўчанін: “Па запрашэньні спадароў Нямцова і Рыжкова я мусіць выступіць на Трыюмфальнай плошчы, каб падтрымаць нашых расейскіх калегаў, якія змагаюцца за дэмакратыю. Але дэмакратыі тут даўно няма – пачаўся ўжо хапун, такі як у нас, яны ідуць ланцугом. Тут столькі міліцыі, столькі машын хуткай дапамогі, "Уралаў" – цэлая дывізія міліцыі, нашмат болей, чым падчас акцыяў у нас, у Менску.

Людзі крычаць "Свабоду!".

Карэспандэнт:
Вас таксама могуць схапіць?

Ваўчанін: “Так, да мяне ўжо падыходзілі, правяралі пашпарт, кажуць, што ты, беларус, тут робіш, зараз начэпім кайданкі. Вось яны ўжо дасталі дубінкі і пачалі выціскаць людзей".

Як паведамляюць журналісты, міліцыянты затрымалі падчас акцыі дзесяткі чалавек. Сярод іх – вядомыя расейскія палітыкі Барыс Нямцоў і Эдуард Лімонаў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG