Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі не павысяць пэнсійнага веку


Пытаньне аб павышэньні пэнсійнага ўзросту расейскім урадам не разглядаецца, паведаміў прэм'ер-міністар РФ Уладзімір Пуцін у Нарыльску.

"Мы ва ўрадзе нават не зьбіраемся яго ставіць. Цяпер мы давялі за апошні час сярэднюю працягласьць жыцьця да 69 гадоў. Ёсьць такое паняцьце – паказчык, колькі чалавек жыве пасьля выхаду на пэнсію. На жаль, у нас пакуль у параўнаньні з разьвітымі эўрапейскімі краінамі гэты тэрмін меншы", – адзначыў Пуцін.
XS
SM
MD
LG