Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Як зьмяніліся Вашы пакупкі за апошні год? Якіх прадуктаў пачалі купляць больш, якіх — менш?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю, якія ходзяць за пакупкамі ў краму «Асарці» на вуліцы Перамогі --> http://maps.google.com/maps?q=52.435589,31.006764&num=1&t=h&sll=52.432545,30.999218&sspn=0.001864,0.005681&doflg=ptk&ie=UTF8&ll=52.435652,31.005328&spn=0.003728,0.011362&z=17 .


Спадарыня: «Купляем тое, што таньней. Заробкі сталі меншымі, а ня большымі, як абяцаў Лукашэнка. Пачалі прэміяльныя зразаць».

Спадар: «Хлеб купляем больш, бульбу, памідоры. Ёсьць грошы — купляем, няма — і пытаньне закрытае».

Спадарыня: «Па-мойму, аднолькава купляю — найбольш малочныя харчы, рыбныя».

Спадар: «Як бы ўсё стандартнае. Я студэнт, купляю паесьці. Як заўсёды, рыс, грачаныя крупы і ўсё такое. На стыпэндыю 100 тысяч рублёў нельга выжыць».

Спадарыня: «Мы пэнсіянэры, дастатак у нас ня вельмі. Што таньнейшае, тое й купляем — малочнае, канечне. А мясное — ідзеш на рынак, косткі купіш, зварыш супчык і ясі».

Спадар: «Я асабіста купляю таньнейшае. Вось кількі ўзяў. Пэнсіянэры што больш бяруць — малочныя харчы й рыбу».

Спадарыня: «Пачалі больш гародніну купляць. Адмовіліся ад мяса, ад хлеба. Хлебабулачныя вырабы таксама дарагія. Перайшлі, так ба мовіць, на здаровае харчаваньне (сьмяецца)».

Спадарыня: «Усё купляем пакрысе — мясное, рыбнае, каб дзетак карміць».

Спадар: «Больш ня сталі купляць. У прынцыпе, тое ж самае. Толькі ўсё даражэйшым стала».

Спадарыня: «Ай, я ня ведаю, што купляю. Што таньнейшае, тое й купляю. Асноўнае — крупы патрэбныя. Малако я не купляю. Хлебныя вырабы — таксама ўсе дарагія. Малочнае ямо, мяса ўжо так шмат не купляем».

Спадарыня: «Ой, не магу сказаць — вельмі цяжка. З грашыма цяжка! І на хлеб кошты растуць, і на малако растуць — на ўсё самае неабходнае. Усяго менш стала купляць».
XS
SM
MD
LG