Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштаваны мэксыканскі "хросны бацька"


У Мэксыцы мясцовай паліцыяй арыштаваны адзін з босаў наркамафіі, які ўваходзіць у сьпіс самых вышукваных. Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў, у рукі праваахоўчых органаў трапіў Эдгар Вальдэс Вільярэаль, вядомы ў злачынных колах па мянушцы "Барбі", які ўваходзіў у склад кіраўніцтва аднаго з найбуйнейшых у краіне наркакартэляў "Бэльтран Лейва".

Злачынца арыштаваны па выніках апэрацыі, што ажыцьцяўлялася фэдэральнай паліцыяй на мяжы паміж штатамі Мэхіка і Марэляс. Раней за яго злаўленьне пракуратура Мэксыкі прызначыла ўзнагароду ў памеры 2.260.000 даляраў.
XS
SM
MD
LG