Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі сьвідруюць тунэль для выратаваньня гарнякоў


У Чылі ратавальнікі пачалі сьвідраваньне тунэлю, празь які плянуецца падняць на паверхню заблякаваных у шахце гарнякоў. Пра гэта сёньня паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе краіны. Работы вядуцца на ўчастку, закрытым як для прадстаўнікоў прэсы, так і для сваякоў шахтароў.

Ратавальнікі плянуюць зрабіць пробную адтуліну невялікага дыямэтра – каля 33 сантымэтраў, а пасьля пашырыць яе ўдвая, што дазволіць спусьціць долу выратавальную капсулу і падняць гарнякоў на паверхню паасобку.

Бур здольны праходзіць да 20 мэтраў у суткі. Пры гэтым выратавальнікам неабходна прасьвідраваць тунэль глыбінёй каля 700 мэтраў. Мяркуецца, што апэрацыя для выратаваньня заблякаваных у шахце гарнякоў зойме ад трох да чатырох месяцаў.
XS
SM
MD
LG