Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Страсбуры разглядаюць пазоў "нязгодных" да ўладаў Масквы


Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры распачаў разгляд справы з пазову да ўладаў Масквы Канстанціна Касякіна, які прадстаўляе апазыцыйны расейскі рух "Левы фронт". Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс". Заява Касякіна тычылася забаронаў сталічных уладаў на правядзеньне мітынгаў у абарону 31 артыкулу Канстытуцыі РФ, што гарантуе свабоду сходаў, на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве.

Па словах адваката Дзьмітрыя Аграноўскага, з Эўрапейскага суду паступіла паведамленьне аб пачатку разгляду скаргі Касякіна.

Па словах Аграноўскага, дата слуханьняў па пазове Касякіна супраць маскоўскіх уладаў пакуль што не прызначаная. У скарзе Касякіна гаворыцца аб парушэньні Расеяй 10-га і 11-га артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.
XS
SM
MD
LG