Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве забаранілі апазыцыйныя акцыі


Міліцыя будзе спыняць любыя спробы правесьці несанкцыянаваныя акцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве, заявілі ў ГУУС гораду.

Апазыцыя і праваабаронцы плянуюць сёньня зноў выйсьці на плошчу на мітынг у абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду сходаў.

Сёньня ж упершыню на такую акцыю маюць намер прыйсьці прадстаўнікі расейскага гей-руху разам з дэпутатамі Эўрапарлямэнту.

Аднак у ГУУС ужо заявілі, што эўрапейскія дэпутаты, як і іншыя ўдзельнікі мітынгу, будуць затрыманыя.

Улады Масквы ўжо 11-ы раз за 2 гады не далі дазволу на правядзеньне акцыі апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы, заявіўшы гэтым разам, што там пачалося будаўніцтва падземнага паркінгу.

Акцыі заплянаваныя яшчэ ў некалькіх расейскіх гарадах.
XS
SM
MD
LG