Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Судане вызвалілі расейскіх лётчыкаў


У Судане былі вызваленыя захопленыя раней расейскія лётчыкі.

Пра гэта паведаміў сёньня спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі па Судане Міхаіл Маргелаў. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў расейскай амбасадзе ў Хартуме.

Па зьвестках Міхаіла Маргелава, лётчыкаў вызвалілі ў горадзе Ньялу пасьля некалькіх гадзін перамоваў, а затым яны былі перададзеныя прадстаўнікам расейскай дыпмісіі.

На якіх умовах былі вызваленыя захопленыя, Маргелаў не паведаміў.

Тры расейскія лётчыкі, якія працавалі па кантракце ў адной зь мясцовых авіякампаній, былі выкрадзеныя ў мінулую нядзелю ў рэгіёне Дарфур на захадзе Судану.
XS
SM
MD
LG