Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама аб'явіць сёньня аб афіцыйным заканчэньні ваеннай кампаніі ў Іраку.




Падаем кроніку ваеннай кампаніі ў гэтай краіне


2003


20 сакавіка. Пачатак вайны міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША з рэжымам Садама Хусэйна.



У пэрыяд з 20 сакавіка па 1 траўня загінулі 138 амэрыканскіх салдат
У Іраку 125 тысяч амэрыканскіх і брытанскіх салдатаў і марскіх пяхотнікаў. Па стане на канец красавіка, ЗША зьбіраюцца паслаць яшчэ 100 тысяч салдат у Ірак.

9 красавіка. Амэрыканскія войскі бяруць Багдад, Хусэйн уцёк.

1 траўня. Прэзыдэнт Джордж Буш заяўляе аб завяршэньні ваенных дзеяньняў.

13 сьнежня. Амэрыканскія войскі захапілі Садама Хусэйна каля гораду Тыкрыт.




2006


22 лютага. Выбух у шыіцкім храме ў горадзе Самара, пачатак забурэньняў, пагроза грамадзянскай вайны.


2007


Ад красавіка па чэрвень забілі 331 амэрыканскага салдата


Пяць амэрыканскіх баявых брыгад разам з дапаможнымі войскамі, агульнай колькасьцю 30 тысяч салдат, накіраваныя ў Ірак з лютага да сярэдзіны чэрвеня.

15 чэрвеня. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку складае 160 тысяч.

10 верасьня.
Камандуючы сіламі ЗША ў Іраку генэрал Дэйвід Пэтрэус прапануе скараціць войска больш чым на 20 тысяч да сярэдзіны 2008 года.


2008


22 ліпеня.
Зь Іраку выведзеная апошняя з 5 дадатковых баявых брыгадаў, накіраваных ў Ірак у 2007 годзе. У краіне застаецца 147 тысяч амэрыканскіх салдат.

17 лістапада. ЗША заяўляюць, што выведуць свае войскі зь Іраку да канца 2011 года.

2009


1 студзеня. Набыла моц амэрыканска-ірацкае пагадненьне аб бясьпецы. 140 тысяч амэрыканскіх салдат застаюцца ў Іраку са згоды ірацкага ўраду.



27 лютага.
Новы прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвяшчае плян заканчэньня баявых дзеяньняў ЗША ў Іраку да 31 жніўня 2010 г. Пры гэтым заяўлена, што да 50 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў застануцца ў Іраку для падрыхтоўкі ірацкіх войскаў.


2010


Паводле дадзеных амэрыканскіх вайскоўцаў, з сакавіка 2003 году ў Іраку загінула 4419 амэрыканскіх салдат
4 чэрвеня.
У Іраку застаюцца 88 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

30 чэрвеня. Усе амэрыканскім баявыя падразьдзяленьні выведзеныя з гарадоў Іраку і разьмешчаныя на базах за межамі гарадоў.

18 жніўня. У Іраку застаюцца 56 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў

31 жніўня. У Іраку застаецца 49 700 амэрыканскіх вайскоўцаў



Паводле Reuters
XS
SM
MD
LG