Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб адзінай валюце з Беларусьсю зайшлі ў тупік, прызнаў расейскі прэм'ер Уладзімер Пуцін.

Пуцін адзначыў, што патрабаваньні, якія высоўваюцца Менскам, фактычна заблякавалі рашэньне гэтага пытаньня.

"Я лічу, што гэта памылка з боку нашых беларускіх партнэраў, што мы не ўводзім адзіную валюту. На самой справе, для Беларусі гэта было б вялікім плюсам. Калі б мы перайшлі на адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля, то гэта стабілізавана б фінансавую і эканамічную сістэму Беларусі ", -- сказаў Пуцін у інтэрвію Камсамольскай праўдзе.
Гэта памылка з боку нашых беларускіх партнэраў, што мы не ўводзім адзіную валюту.


Паводле словаў Пуціна, першапачаткова беларускія ўлады выступалі за тое, каб расейскія рублі маглі друкаваць як у Менску, так і ў Маскве.

"Але гэта нонсэнс. Такое немагчыма. Гэта проста прывядзе да поўнага разбурэньня нашых эканомік. Яны, у агульным, пагадзіліся, а потым выступілі з іншай ініцыятывай: добра, няхай гэта будзе адзіны сумесны Цэнтрабанк, але пры прыняцьці рашэньняў нашыя галасы павінны ўлічвацца 50 на 50. Мы, вядома, з павагай ставімся да Беларусі. Але беларуская эканоміка складае ўсяго 3 адсоткі ад расейскай эканомікі. І пагадзіцца на тое, каб прымалі рашэньні ў Цэнтрабанку 50 на 50, мне здаецца, гэта несправядліва ў адносінах да Расеі. Мы з гэтым не пагадзіліся ", -- сказаў Пуцін.

У выніку, паводле ягоных словаў, "пытаньне зайшло ў тупік".
XS
SM
MD
LG