Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Мы выкараскаліся"


«Мы выкараскаліся з той сытуацыі, у якую нас паставіла Расея на пачатку гэтага года», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, якая прайшла на Мазырскім НПЗ.

Нафтаперапрацоўку Лукашэнка паставіў у адзін шэраг з пытаньнямі бясьпекі краіны.

«Перапрацоўка, пастаўкі для ўнутраных патрэб і на экспарт вуглевадароднай сыравіны, забесьпячэньне вуглевадароднай сыравінай нашай дзяржавы блізкія да пытаньня быць ці ня быць Беларусі сувэрэннай і незалежнай дзяржавай. Таму гэта найважнейшы кірунак нашай дзейнасьці, і мы з гонарам і годнасьцю, як у сельскай гаспадарцы, павінны з гэтай сытуацыі знайсьці выхад. Дакладней — знайшлі», — заявіў Лукашэнка.

«Мы не зьбіраемся ваяваць з Расеяй па ўсіх кірунках — бяру гэта ў двукосьсі. Нам не патрэбны ніякія войны і ўскладненьні. Але мы павінны зыходзіць з таго, што ўсюды павінна быць альтэрнатыва, у тым ліку і ў пастаўках у краіну вуглевадароднай сыравіны».

Наведваючы Мазырскі НПЗ, Лукашэнка пацьвердзіў пляны Беларусі па далейшых пастаўках нафты з Вэнэсуэлы — у 2011 годзе 8–9 млн. тон, а ў 2012-м – да 10 млн. тон.

Паводле слоў старшыні канцэрна «Белнафтахім» Валерыя Казакевіча, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў стане перапрацаваць такі аб’ём сыравіны.

У сваю чаргу дырэктар Мазырскага НПЗ Анатоль Купрыянаў паведаміў, што на прадпрыемстве праводзіцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя, якія дазволяць павялічыць перапрацоўку нафты штогод да 5 млн. тон і больш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG