Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абаму вінавацяць у забойствах


Амэрыканскія праваабарончыя арганізацыі падалі ў суд на адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Барака Абаму за вайсковую дактрыну, якая, на іх думку, прадугледжвае незаконныя забойствы грамадзян ЗША. Амэрыканскі саюз грамадзянскіх свабодаў і Цэнтар канстытуцыйных правоў зьвярнуліся ў суд ад імя бацькі мусульманскага прапаведніка Анвара аль-Аўлакі, які мае амэрыканскае грамадзянства.

Улады ЗША закідаюць аль-Аўлакі адказнасьць за спробу выбуху на калядным авіярэйсе ў 2009 годзе і ў сувязях з амэрыканскім афіцэрам, які забіў 13 чалавек на вайсковай базе ў Тэхасе. Афіцыйных абвінавачаньняў яму, аднак, выстаўлена не было. Зь 2001 году аль-Аўлакі хаваецца за межамі ЗША.

У "гарачых кропках" авіяцыя ЗША актыўна практыкуе стратэгію мэтанакіраваных удараў па аб'ектах, дзе, паводле інфармацыі выведкі, знаходзяцца лідэры ісламскіх ваеўнікоў. Праваабаронцы лічаць, што амэрыканскія вайскоўцы ня маюць права паляваць такім чынам на грамадзяніна ЗША, перш, чым яго справа будзе заслухана ў амэрыканскім судзе.
XS
SM
MD
LG