Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы арыштавалі знанага наркабарона


У Мэксыцы паліцыя арыштавала аднаго з найбольш знаных наркабаронаў.

Ураджэнец ЗША Эдгар Вальдэс Віларыяль, вядомы пад мянушкай Барбі, быў затрыманы ў панядзелак у ваколіцах Мэхіка. Раней улады ЗША абяцалі за захоп Вальдэса ўзнагароду памерам 2 мільёны даляраў.

Ад сьнежня 2006 году, калі прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон абвясьціў наркакартэлям вайну – у датычных сутыкненьнях загінула каля 25 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG