Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць КНДР


ЗША ўвялі больш жорсткія санкцыі супраць КНДР. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы замарозіла амэрыканскія актывы шэрагу паўночнакарэйскіх кампаніяў і фізычных асобаў, якія, як мяркуецца, маюць дачыненьне да падтрымкі ядзернай праграмы Пхэньяну. Новыя санкцыі набылі моц у панядзелак.

Тым часам, лідэр КНДР Кім Чэн Ір, заявіў, падчас свайго візыту ў Кітай, аб гатоўнасьці Пхэньяну ачысьціць Карэйскую паўвыспу ад ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG