Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Пахмурна з праясьненьнямі, увечары і ўначы дождж, тэмпэратура +15-17 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, пасяджэньне Рады палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Канстытуцыі Славаччыны

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Нямеччыну

Чарговая дэманстрацыя расейскай апазыцыі ў Маскве ды іншых гарадах

Вывад амэрыканскіх баявых злучэньняў зь Іраку

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1432: Князь Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі пачалі дзяржаўны пераварот, замах на вялікага князя Свідрыгайлу — пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
1449: Падпісаная дамова пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
1939: Уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Глівіцэ, які аб'яўлены прычынай да пачатку вайны Германіі з Польшчай.
1975: Міжнародны валютны фонд прыняў рашэньне цалкам адмовіцца ад разьлікаў золатам пры міжнародных валютных апэрацыях.
1980: У Польшчы створаны прафсаюз «Салідарнасьць».
1990 : Завяршэньне аб’яднаньня Нямеччыны, падпісаньне дамовы аб аб’яднаньні

Нарадзіліся

12: Гай Юлій Германік (Калігула) (памер у 41 годзе), адзін з самых жахлівых рымскіх імпэратараў

1832: Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 на Беларусі і ў Літве (пам. 4.5.1863)

Памерлі:

1941: скончыла жыцьцё самагубствам Марына Цьвятаева, расейская паэтка ( нарадзілася ў 1892 г.)

1997: загінула ў аўтакатастрофе Дыяна Спэнсар, прынцэса Ўэльская (нарадзілася ў 1961 г.)

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Кіргізстан і Малайзія сьвяткуюць Дзень незалежнасьці, Малдова – Дзень мовы, Узбэкістан – дзень памяці ахвяраў рэпрэсій

МІНУС 365:


Польска-расейская спрэчка: Хто дапамог Гітлеру пачаць вайну?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


О, калі б у рымскага народу была толькі адна шыя!
Словы імпэратара Калігулы ў цырку, калі народ у крыўду яму вітаў воплескамі іншага вазьніцу на калясьніцы.
XS
SM
MD
LG