Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Нарадзіўся 9 жніўня 1926 году ў мястэчку Мір. У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ) З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі Вызваленьне (Радыё Свабода). З 1957 году ў ЗША. Абараніў у Нью-Ёркскім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906-1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША. Жыве ў г.Сомэрсэт (штат Нью-Джэрсі, ЗША).



Што для вас свабода?


Магчымасьць рэалізаваць мае мэты.



Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?


Дэфіцыт веды, сродкаў і часу.



Што для вас шчасьце?


Зьдзяйсьняць задуманае.



Чаго вы найбольш баіцеся?


Страціць здольнасьць да працы: мне йдзе ўжо 85-ы.



Які талент вы хацелі б мець?


Музычны.



Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?


Маладымі людзьмі, якія выяўляюць зацікаўленьне да беларушчыны.



Што вы найбольш любіце рабіць?


Чытаць, пісаць, сустракацца з суродзічамі.



Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?


Працаваў бы над сабой больш сыстэматычна, не марнаваў бы часу.



Якую найлепшую параду вы атрымалі?


Ня падай духам, ня траць надзеі!



Які ваш улюбёны дэвіз?


Усё прыходзіць і праходзіць.



У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?


У народнай рэспубліцы.



У якой краіне вы хацелі б жыць?


У свабоднай Беларусі.



У якую эпоху вы хацелі б жыць?


Найлепшая эпоха тая, у якой жыву.



Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?


Увёў бы ва ўрад больш жанчын на галоўных пасадах.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?


Свабодныя ад усякага прымусу.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?


Свабодныя ад усякага гвалту.



Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?


Ацэнка дыктатуры залежыць ад мэты, якую дыктатура ставіць перад сабой.



Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?


Калі да голасу прыйдзе новае пакаленьне, узгадаванае ў пашане да нацыянальнае дзяржаўнасьці.



Калі беларусы загавораць па-беларуску?


Стопрацэнтовыя беларусы гавораць па-беларуску цяпер.



Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?


Застануцца на паўдарозе да свае поўнае дзяржаўнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG