Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшчы адзначаюць 30-годзьдзе “Салідарнасьці”


У Польшчы адбываюцца ўрачыстасьці з нагоды 30-годзьдзя ўтварэньня незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць”, які адыграў вядучую ролю ў адхіленьні ад улады камуністычнага рэжыму ў 80-ыя гады.

У Гданьску, дзе пачаліся страйкі і акцыі пратэсту рабочых, што прывялі да ўтварэньня “Салідарнасьці”, адбыўся канцэрт пад назовам “Салідарнасьць мастацтваў”.

Былы лідэр “Салідарнасьці”, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Лех Валенса сказаў у сваім выступе:

“Калі б мой бацька раптам вярнуўся да жыцьця і я мог бы распавесьці яму, што ў Польшчы больш няма савецкіх войскаў, што на польска-нямецкай мяжы няма вайскоўцаў, што там няма мяжы, і наогул, у большай частцы Эўропы межаў не засталося, -- мой бацька ад радасьці, напэўна, зноў прамёр бы ад інфаркту”.
XS
SM
MD
LG