Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат наведала ў жодзінскім ізалятары Міхася Башуру


Міхась Башура

Міхась Башура

30 жніўня адвакат Тамара Сідарэнка наведала ў жодзінскім сьледчым ізалятары актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуру. Гэта было першая сустрэча адваката з падабаронным з 18 жніўня, калі Міхася Башуру перавялі зь менскага ізалятару ў жодзінскі.

«На ўмовы ён ня скардзіўся. Казаў, што добра кантактуе з суседзямі па камэры, няма праблем і з адміністрацыяй ізалятару. Напісаў на волю ліст, да жонкі, але з волі пакуль нічога не атрымліваў. Пра справу мы амаль не гаварылі. Не выключаю, што 1 верасьня расьсьледаваньне закончаць, тады і пагутарым. А заўтра, 31 жніўня, у менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць маю скаргу на незаконнае ўтрыманьне Башуры пад вартай», — паведаміла «Свабодзе» Тамара Сідарэнка.

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуру абвінавацілі ў падробцы даведкі для атрыманьня крэдыту 2 гады таму. Башура не прызнае сваёй віны і тлумачыць усё памылкай у падліках прыбыткаў. У кампаніі «Гавары праўду» кажуць пра палітычныя прычыны перасьледу актывіста.
XS
SM
MD
LG