Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель абмеркавала з Януковічам свабоду слова ва Ўкраіне


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам заявіла, што "стасункі паміж дзьвюма краінамі знаходзяцца на добрым, салідным, чалавечым узроўні". Канцлер таксама сказала, што з украінскім прэзыдэнтам яна вельмі шчыра абмеркавала працэсы ва Ўкраіне адносна свабоды прэсы і свабоды слова.

Напярэдадні візыту Януковіча ў Нямеччыну актывісты міжнароднай арганізацыі "Рэпартэры бязь межаў" заклікалі Мэркель паставіць перад ім на перамовах пытаньне аб парушэньнях свабоды слова ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG