Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістанскія спартоўцы абвінавачваюцца ў карупцыі


У Вялікай Брытаніі працягваецца скандал у зьвязку з абвінавачваньнямі гульцоў нацыянальнай зборнай Пакістану ў крыкеце ў карупцыі і махлярстве. Брытанская паліцыя пачала расьсьледаваньне пасьля таго, як выданьне News of the World абвінаваціла трох пакістанскіх спартоўцаў у тым, што ў часе тэставага матчу са зборнай Англіі яны паводле дамоўленасьці з прадстаўнікамі гульневага сындыкату наўмысна зрабілі тры памылкі, якія сталі прадметам буйных незаконных ставак у букмэкераў.

Тры гульцы зборнай Пакістану былі арыштаваныя і адпушчаныя пад заклад. Пакістанскай камандзе пагражае выключэньне зь міжнародных спаборніцтваў. Прадстаўнікі Фэдэральнага агенцтва расьсьледаваньня Пакістану вылецелі ў Лёндан для праверкі фактаў карупцыі і змовы ў нацыянальнай зборнай.
XS
SM
MD
LG