Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Кара-Мурза і Г. Паўлоўскі пра беларуска-расейскі канфлікт


Прэзыдэнты Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэзыдэнты Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейскі друк і расейскія аналітыкі працягваюць абмяркоўваць інфармацыйную вайну паміж Масквой і Менскам. На думку кансэрватыўнага палітоляга Сяргея Кара-Мурзы гэта – імітацыя для Захаду, а блізкі да крамлёўскіх колаў Глеб Паўлоўскі лічыць, што Лукашэнка ўсё роўна ня сыдзе.

На думку Сяргея Кара-Мурзы “ Усё, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы -- ня больш чым спэктакль. Таму што расейска-беларускія адносіны, хто б што ні казаў, носяць стратэгічны характар, што вынікае ня толькі з агульных эканамічных інтарэсаў, але таксама з мэнтальнай і ваенна-палітычнай сфэраў”.

С.Кара-Мурза адзначае, што “расейска-беларускія адносіны ўвесь час знаходзяцца пад агнём антырасейскай артылерыі нашых праціўнікаў, таму што саюз Расеі і Беларусі мог бы стаць той матрыцай, вакол якой можа пачаць аднаўляцца ўся постсавецкая прастора. Вядома, у новым фармаце, але ўсё-ткі вакол Расеі. Гэта разумеюць і Лукашэнка, і наша кіраўніцтва. Так што нават калі б у дзяржаўнага руля ўсталі палітыкі адкрыта псыхапатычнага тыпу, гэтыя адносіны вытрымалі б выпрабаваньне на трываласьць. Іншая справа, што зараз цяжка адназначна вызначыць, што стаіць за апошнім усплёскам актыўнасьці на інфармацыйным фронце -- асабістыя характарыстыкі кіраўнікоў або неабходнасьць імітаваць канфрантацыю.

На думку палітоляга, "празаходнія сілы як у нашай краіне, гэтак і ў Беларусі настолькі актыўныя, што кожны палітык, які апынуўся на
Гэта ўсё -- на патрэбу публікі, у асноўным заходняй. А за кулісамі, я думаю, яны размаўляюць на чыста прагматычныя мове.
месцы Мядзьведзева, Пуціна ці Лукашэнка, імітавалі б канфлікты і скандалы. Гэта ўсё -- на патрэбу публікі, у асноўным заходняй. А за кулісамі, я думаю, яны размаўляюць на чыста прагматычныя мове.

Напрыклад, калі ўзгадаць газавыя канфлікты, то месцамі яны, вядома, дасягалі дастаткова высокага напружаньня, пры гэтым рэальнага ўрону адносінам яны не наносілі. Скажам так: калі нехта хацеў кагосьці пераканаць, што мы не зьбіраемся аднаўляць на постсавецкай прасторы імпэрыю, то нічога лепшага проста нельга прыдумаць. Хаця дзеля гэтага, натуральна, даводзіцца чымсьці ахвяраваць. Таму што ў выніку публічных скандалаў паміж Масквой і Менскам грамадзкая думка ў дзьвюх краінах рабіцца больш антаганістычна настроенай. Аднак калі б гэтыя скандалы мелі іншую мэту, яны б абавязкова разьвіваліся. Але мы гэтага не бачым. І колькі б наша тэлебачаньне ні паказвала новых сэрый пра "Хроснага бацьку”, нічога не мяняецца. Лукашэнка як бы кажа: "Ну лайце мяне, лайце!". У цынічнай адміністрацыйнай культуры такая стратэгія ўвогуле вельмі распаўсюджаная, калі палітыкі лаюцца паміж сабою, каб паказаць, што яны не знаходзяцца ў адной зьвязцы.

С. Кара-Мурза лічыць, што Расеі Беларусь патрэбная, як “анкляў разьвіцьця” і рэсурс рэіндустрыялізацыі Расеі: “За 1990-я гады мы страцілі многія тэхналёгіі, якія неабходныя для падтрыманьня цывілізацыйнага статусу Расіі. А ў Беларусі яны захаваныя. І толькі па адной прычыне: таму што Расея дала Менску такую магчымасьць, забясьпечваючы геапалітычную бясьпеку Беларусі. Зараз многія экспэрты сьцвярджаюць, што Крэмль зацікаўлены ў пранікненьні алігархічнага капіталу ў Беларусь, але гэта было б неразумна з боку Расеі. Для нас вельмі важна захоўваць такі пляцдарм ад алігархаў і замежнага ўплыву, паколькі ён зьяўляецца занадта важным рэсурсам, які мы можам задзейнічаць у будучых няпэўнасьцях”.


"ШКОДЫ ВЯЛІКАЙ НЯМА"


Глеб Паўлоўскі пракамэнтаваў чуткі пра тое, што неўзабаве можа з’явіцца выкрывальная стужка пра Ў. Пуціна “Расейскі пахан” – беларускі адказ на “Хросных бацькаў”. Паводле Паўлоўскага “гэтага варта было чакаць. Я не вялікі прыхільнік такога абмену бомбамі з бруду, але ў ім ёсьць станоўчая бок. Урэшце, тэлебачаньне -- толькі тэлебачаньне, а фільм -- толькі фільм. Таму пакуль улады мочаць адзін аднаго "тэлебамбардзіроўкамі”, журналісты атрымліваюць магчымасьць расьсьледаваць тыя ці іншыя рэчы, ну а ўсе іншыя атрымліваюць вострае відовішча. Наагул, шкоды вялікай няма”.

Расея не можа дазволіць сабе, каб адносіны з Менскам сталі падобныя на стасункі з Кіевам часоў Юшчанкі ці, барані Божа, з Тбілісі.
Пры гэтым палітоляг падкрэсьліў, што “выхад з тупіку давядзецца шукаць. Расея не можа дазволіць сабе, каб адносіны з Менскам сталі падобныя на стасункі з Кіевам часоў Юшчанкі ці, барані Божа, з Тбілісі”.

Як адзначае Паўлоўскі, любое рашэньне павінна грунтавацца на рэальнасьці. :”А рэальнасьць у тым, што Аляксандр Лукашэнка ня сыдзе. Гэта трэба разумець вельмі дакладна. Ён можа падабацца ці не падабацца камусьці, але ён нікуды не сыдзе. І яго магчымасьці па захаваньні сваёй улады, або нават па яе пашырэньні ў выпадку канфлікту з Масквой, даволі вялікія. З гэтай рэальнасьці трэба зыходзіць”.

На пытаньне, ці варта даць Лукашэнку тое, што ён хоча, Г. Паўлоўскі адказаў: “Ну не! У палітыцы такія падарункі заканчваюцца толькі вымаганьнем далейшых падарункаў. Трэба дамаўляцца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG