Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: міліцыя будзе разганяць несанкцыянаваныя акцыі


Расейскі прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін папярэдзіў апазыцыянэраў, што міліцыя будзе выкарыстоўваць сілу для разгону несанкцыянаваных дэманстрацыяў. У інтэрвію газэце "Коммерсант" Пуцін заявіў, што пратэстоўцы, якія не атрымаюць ад мясцовых уладаў дазволу на публічныя акцыі, "атрымаюць дубінкай па галаве".

Улады рэгулярна ўжываюць сілу для разгону антыўрадавых акцыяў пратэсту ў Маскве. Актывісты ж настойваюць на тым, што права на свабоду сходаў гарантаванае Канстытуцыяй Расеі.

Пуцін таксама намякнуў, што ён можа стаць кандыдатам на прэзыдэнцкую пасаду на выбарах у 2012 годзе.

XS
SM
MD
LG