Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браціславе невядомы абстраляў вокны жылых дамоў


У сталіцы Славаччыны Браціславе невядомы сёньня страляў па вокнах у адным з мікрараёнаў. Паведамляецца, што ёсьць забітыя і параненыя. Аднак паведамленьні славацкіх СМІ са спасылкай на відавочцаў супярэчлівыя: загінулі, паводле розных дадзеных, ад аднаго да чатырох чалавек, параненыя ня меней як дзесяць, улучна зь дзіцем.

Злачынца забарыкадаваўся ў сваёй кватэры. Паліцыя вядзе зь ім перамовы.
XS
SM
MD
LG