Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане забіты раённы кіраўнік


У выніку выбуху бомбы сёньня забіты кіраўнік раёну ва ўсходняй правінцыі Нандаргар. Яшчэ былі параненыя як найменей тры чалавекі. Афіцыйныя асобы паведамілі, што Сыяд Махамад Палаван загінуў, калі садзіўся ў свой аўтамабіль, у які была закладзена бомба. Чыноўнік зьбіраўся ехаць на нараду да губэрнатара ў сталіцу правінцыі Джалалабад. Мяркуецца, што выбух плянаваўся на тэрыторыі сядзібы губэрнатара.

Адказнасьць за выбух узяў на сябе Талібан. Палаван кіраваў раёнам Лал Пур на мяжы з горным Пакістанам.

XS
SM
MD
LG