Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: пажар у доме для састарэлых, 9 загінулых


У горадзе Вышні Волачак Твярской вобласьці Расеі ў выніку пажару ў доме для састарэлых загінула прынамсі 9 чалавек, яшчэ адзін – шпіталізаваны ў цяжкім стане. Агулам з будынку было эвакуавана каля пяцісот чалавек, паведамілі ў міністэрстве надзвычайных становішчаў Расеі.

Пажар пачаўся ў адным з пакояў установы. Было ўстаноўлена, што загінулыя атруціліся ўгарным газам.

Сьледзтва не выключае, што прычынай загараньня стала спроба самагубства аднаго з пацыентаў. "Адной з цэнтральных вэрсіяў пажару зьяўляецца акт самазапалу - суіцыд", - цытуе "Інтэрфакс" кіраўніка прэсавай службы Цэнтральнага рэгіянальнага цэнтру МНС Расеі Елену Сьмірных.

XS
SM
MD
LG