Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане загінулі сем амэрыканскіх салдатаў


У Афганістане падчас сутыкненьняў з ваяўнікамі загінулі сем амэрыканскіх салдатаў і кандыдат на выбарах у заходняй правінцы Герат.

Па дадзеных камандаваньня міжнародных сілаў, узначальваных НАТА, страты сярод вайскоўцаў ЗША адзначаныя сёньня і днём раней у паўднёвых і ва ўсходніх раёнах Афганістану.

Да гэтага камандаваньне паведаміла аб зьнішчэньні больш за 20 ваяўнікоў, якія атакавалі дзьве ваенныя базы на ўсходзе краіны.
XS
SM
MD
LG