Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучэньні ВМФ КНР у Жоўтым моры


Кітай абвясьціў, што празь некалькі дзён распачне ў Жоўтым моры вучэньні сваіх ваенна-марскіх сілаў.

Пачатак заплянаваны на сераду. У вучэньнях прымуць удзел сілы, якія базуюцца ля ўзьбярэжжа ў раёне гораду Цындаа. Вучэньні прадоўжацца да суботы.

Раней Пэкін рэзка крытыкаваў арганізаваныя ў мінулым месяцы ў жоўтым мора і плянаваныя зноў сумесныя вучэньні вайскоўцаў ЗША і Паўднёвай Карэі.

Паводле заявы кіраўніцтва КНР, такія дзеяньні ўзмацняюць небясьпеку абвастрэньня сытуацыі на Карэйскім паўвостраве.

Раней Паўночная Карэя прыгразіла, што адкажа ядзернай "сьвяшчэннай вайной" на любы напад на яе. З такой заявай выступіў у пятніцу пасол КНДР на Кубе.
XS
SM
MD
LG