Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане змагаюцца з паводкай


У пакістанскай правінцыі Сінд ратавальнікі сумесна з вайскоўцамі спрабуюць не дапусьціць затапленьня гораду Тхата.

Па дадзеных мясцовых уладаў, робяцца ўсе намаганьні па ўмацаваньні ахоўных дамб у навакольлях гораду, большасьць жыхароў якога пакінулі свае дамы, асьцерагаючыся горшага варыянту разьвіцьця падзеяў.

Разбуральныя паводкі ў Пакістане, выкліканыя моцнымі дажджамі, закранулі так ці інакш 17 мільёнаў чалавек.

Адна з гуманітарных арганізацый – Oxfam заклікала да найхутчэйшага пачатку аднаўленчых работ у пацярпелых раёнах, каб да пачатку халадоў пасьпець забясьпечыць жытлом ўсіх людзей, што засталіся без прытулку.

XS
SM
MD
LG