Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія правядзе перамовы па Косава з ЭЗ


Сэрбская дэлегацыя выпраўляецца ў Брусэль для перамоваў з краінамі Эўразьвязу па пытаньні статусу Косава.

Урадоўцы зьбіраюцца правесьці кансультацыі па рэзалюцыі, якая адмаўляе незалежнасьць самаабвешчанай рэспублікі. Бялград хоча паставіць гэты дакумэнт на галасаваньне ў ААН. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч паведаміў, што перамовы пачнуцца "неўзабаве". Пры гэтым ён дадаў, што не выключае магчымасьці пэўных кампрамісаў.

На мінулым тыдні міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заклікаў Сэрбію, падчас свайго візыту ў Бялград, паставіцца да страты сваёй былой правінцыі, як да незваротнага факту.
XS
SM
MD
LG